Цытатная характарыстыка герояу: туляги гарлахвицкага и чарнавуса з «Хто смяецца апошним»

CategoriesГеометрияПредмет

Цытатная характарыстыка герояу: туляги гарлахвицкага и чарнавуса з Хто смяецца апошним

Ответы:

Цытатная характарыстыка Гарлахвацкага:

Вельмі твой дырэктар на двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў. (Цёця Каця)

А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць. (Нічыпар)

Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае. (Вера)

а падпісвае паперкі вам Гарлахвацкі. (Цёця Каця)

Спрацаваўся, бедны! (Цёця Каця)

А што яму шкада казённых грошай? Не свае ж кішэні плаціць. (Нічыпар)



Цытатная характарыстыка Чарнавуса:

Ён чалавек дарма што сурёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Так дакладна раскажа, нібы ён сам быў пры гэтым. (Нічыпар)

А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць. Адзін Чарнавус яго не баіцца. Гэты сам разумее ў навуцы не менш за яго. (Нічыпар)

Чарнавуса таксама голымі рукамі не возьмеш. Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для піянераў у журнал піша. Напісаў, кажуць, нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Гэта, брат, галава! (Нічыпар)

Косці ў яго старыя, але душа маладая. (Вера)

Цытатная характарыстыка Тулягі:

І так страшна, і гэтак страшна. Заўсёды вам чаго-небудзь страшна, Мікіта Сымонавіч. Лепш не гаварыце, а то яшчэ больш будзеце баяцца. (Вера)